З тэрыторыі Беларусі па Украіне выпусцілі 4 балістычныя ракеты
З тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны выпушчаныя 4 балістычныя ракеты. Пра гэта ў сацсетках паведаміў галоўнакамндуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны.
Кіраўніцтва Беларусі заяўляе, што беларускае войска не ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны. Аднак расіяне выкарыстоўваюць нашу краіну як плацдарм для нападу на ўкраінцаў.