З Польшчы дэпартавалі беларуса, які зладзіў дэбош і пагражаў газавым пісталетам
Газавы пісталет (ілюстрацыйнае фота) / slaska.policja.gov.pl
З Польшчы дэпартавалі 24-гадовага беларуса. Ён зладзіў дэбош і пагражаў газавым пісталетам у Варшаве, паведамляе польская паліцыя.
Некалькі дзён таму праваахоўнікам паступіла паведамленне, што ў адной з варшаўскіх устаноў "нецвярозы кліент размахвае пісталетам" перад персаналам. На месца здарэння прыбылі паліцэйскія патрулі. На лаўцы перад будынкам яны заўважылі мужчыну на падпітку, які падыходзіў пад апісанне. Яго затрымалі. У заплечніку мужчыны знайшлі газавы пісталет і чатыры патроны да яго.
Высветлілася, што затрыманы — беларус, які знаходзіцца ў Польшчы нелегальна, а яго пашпарт быў раней забраны пракуратурай.