З "Нафтана" і "Граніта" знялі па 3 ачкі ў чэмпіянаце 2017 года

З "Нафтана" і "Граніта" знялі па 3 ачкі ў чэмпіянаце 2017 года

З "Нафтана" і "Граніта" знялі па 3 ачкі ў футбольным чэмпіянаце 2017 года. Такое рашэнне 16 снежня прыняў камітэт Беларускай федэрацыі футбола па статусе і пераходах футбалістаў. Справа ў тым, што клубы маюць запазычанасці перад гульцамі. ФК "Нафтан" яшчэ не разлічыўся за 2014 год.

Калі згаданыя клубы не выканаюць рашэнняў камітэта БФФ да 31 студзеня 2017-га, то іх пазбавяць яшчэ 1 ачка, калі да 28 лютага — яшчэ аднаго, калі да 31 сакавіка наступнага года, іх пазбавяць яшчэ 1 ачка, інфармуе "Прессбол".

Як вядома, наваполацкі "Нафтан" захаваў месца ў вышэйшай лізе, а мікашэвіцкі "Граніт" будзе выступаць у першай лізе. Раней БФФ пазбавіла 7 ачкоў у наступным чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе "Іслач". Прычынай сталі дамоўныя матчы, у якіх удзельнічала каманда. Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне.

З "Нафтана" і "Граніта" знялі па 3 ачкі ў чэмпіянаце 2017 года
Фота: БЕЛТА