З Мінска з 6 чэрвеня запускаецца штодзённы аўтобус у Вільню
З Мінска запускаецца яшчэ адзін штодзённы аўтобус у Вільню. На гэты раз рэйс арганізаваў "Мінсктранс". Як паведамляе прадпрыемства, з беларускай сталіцы ён будзе адпраўляцца ў 09:30, з літоўскай — у 16:00.
Першы аўтобус адправіцца ў рэйс 6 чэрвеня.