З Мінска ў Рыгу зноў будуць хадзіць аўтобусы

Рыга / Фота Іллі Варламава
"Мінсктранс" аднаўляе аўтобусныя перавозкі з Мінска ў Рыгу з 1 кастрычніка.
Рэйсы будуць прамымі і бесперасадачнымі, міжнародны маршрут пройдзе праз Вільню.
З 1 кастрычніка аўтобусы стануць адпраўляцца з Мінска ў 22:00 па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях, з 2 кастрычніка — з Рыгі ў 22:00 па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.