З ЦТ па беларускай мове выгналі аднаго абітурыента

З ЦТ па беларускай мове выгналі аднаго абітурыента. Хлопца пакаралі за мабільны тэлефон. Гэты выпадак адбыўся ў Магілёўскай вобласці, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. Нават цяжка прыгадаць, ці былі раней падобныя выпадкі на ЦТ па беларускай мове. Напрыклад, летась двух абітурыентаў выдалілі з ЦТ па замежнай мове, пяць — па рускай мове. Звычайна караюць за выкарыстанне мабільных тэлефонаў.
Сёлета на ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 18,6 тысячы чалавек. Не прыйшлі больш за 6%.
ЦТ па рускай мове прызначана на 26 і 27 чэрвеня.
З-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса сёлета на ЦТ выконваюцца патрабаванні па сацыяльным дыстанцыяванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.