З БАТЭ ў "Шахцёр" сышоў адзін са "старажылаў" — Аляксандр Юрэвіч

"Дзякуй, Саша!" — пад такім загалоўкам змешчаны на афіцыйным сайце ФК БАТЭ каментар старшыні праўлення Анатоля Капскага. 34-гадовы Юрэвіч "вырашыў зрабіць так, як, на яго погляд, будзе лепш клубу", — кажа Капскі. Ён называе футбаліста мудрым чалавекам ды прызнаецца, што бачыць ў будучыні Аляксандра Юрэвіча трэнерам. Анатоль Капскі хацеў бы, каб у такой якасці ён калісьці стаў працаваць у БАТЭ.



Старшыня праўлення кажа, што не змог пераканаць футбаліста застацца ў камандзе, але праігнараваць яго рашэнне вярнуцца ў "Шахцёр" (Юрэвіч раней выступаў у гэтай камандзе) не змог.
 

Адзначым, што за БАТЭ Аляксандр Юрэвіч выступаў з 2008-га, згуляў 228 матчаў, забіў 2 галы.
 

Фота — fcbate.by