З 2025 года ў Беларусі зменіцца парадак выплат дзіцячых дапамог
Змены закрануць выплаты па цяжарнасці і догляду за дзіцем / pixabay.com
З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі зменіцца парадак прадастаўлення дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, паведамляе Мінпрацы і сацабароны. Змены закрануць выплаты па цяжарнасці і догляду за дзіцем, а таксама працэдуры прыпынення дзейнасці для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей.
Цяпер з разліку бальнічнага будуць выключацца перыяды догляду за дзецьмі да трох гадоў, калі адпачынак быў перарваны праз ліквідацыю наймальніка. Гэта мера дасць магчымасць павысіць памер дапамог.