З 1 сакавіка ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт
Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражанне закране як цыгарэты, што вырабляюцца ў нашай краіне, — на 2-6%, так і імпартаваныя — на 3,3-14,3%.
Як інфармуе сайт afn.by, Winston падаражэе на 3,7% — да 14000 рублёў, Pall Mall Premium — на 4,8% — да 10800 рублёў, Lucky Strike — на 3,7% — да 14000 рублёў, Kent HD — на 3,3% — да 15500 рублёў, Glamour — на 3,8% — да 13500 рублёў.
Цана Monte Carlo будзе павялічаная на 5% — да 10500 рублёў, Mild Seven — на 3,3% — да 15500 рублёў, Camel — на 2% — да 15000 рублёў.
Нагадаем, папярэдні раз цыгарэты ў Беларусі даражэлі 1 лютага.
Фота — Fotolia