Юлія Слуцкая — "Герой свабоды прэсы"
Заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая стала Героем Сусветнай свабоды прэсы. Яна атрымае ўзнагароду Міжнароднага інстытута прэсы. Яе прысуджаюць журналістам, якія ўнеслі значны ўнёсак у прасоўванне свабоды прэсы, асабліва ва ўмовах вялікай асабістай рызыкі.
Уручэнне прэміі адбудзецца 16 верасня ў Вене.
Слуцкая была палітзняволенай. Яна выйшла на волю 19 жніўня пасля амаль 8 месяцаў у СІЗА ў Мінску. Юлія Слуцкая і яшчэ некалькі супрацоўнікаў Press Club Belarus былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з "добраахвотным вяртаннем нанесенай шкоды".