Youtube заблакаваў канал расійскага Z-спевака Шамана
Спявак Шаман / ria.ru
Сэрвіс Youtube заблакаваў канал расійскага Z-спевака Яраслава Дронава, які выступае пад сцэнічным псеўданімам "Шаман" (SHAMAN). Артыст вядомы заўзятай прапагандай расійскага ўварвання ва Украіну.
Пра блакаванне паведаміў сам Дронаў. "Мой ютуб-канал заблакавалі, таму што я рускі", — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Раней паведамлялася, што 24 чэрвеня Дронаў трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Гэтыя санкцыі ён патлумачыў гэтак жа, як і блакаванне канала: "Мяне ўключылі ў санкцыйны спіс, таму што я рускі".