Яшчэ дзве беларускія адвакаткі пазбаўленыя ліцэнзій

Юлія Карачун і Аксана Пучкоўская 

Юлія Карачун і Аксана Пучкоўская  / Telegram

Яшчэ дзве беларускія адвакаткі пазбаўленыя ліцэнзій. Гэта Юлія Карачун і Аксана Пучкоўская з Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Дазвол на працу адклікалі праз "здзяйсненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката".

У 2021 годзе Юлія Карачун прайшла ператэстацыю і ўжо не ўдзельнічала ў палітычных справах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.