Яшчэ адзін трэнер з БАТЭ перайшоў на працу ў “Кубань”
Іспанец Хасе Пастар Верчылі, спецыяліст па фізпадрыхтоўцы, цяпер будзе працаваць разам Віктарам Ганчарэнкам.
Верчылі сышоў з БАТЭ ў пачатку гэтага года і працаваў з моладзевым складам казанскага “Рубіна”, але цяпер ён пераходзіць у “Кубань” і будзе займацца там з асноўным складам, інфармуе сайт расійскага футбольнага клуба.
“Я хацеў тут застацца да заканчэння кантракту, які разлічаны да чэрвеня 2015 года, але гэта футбол. Мне паступіла прывабная прапанова ад “Кубані”, дзе цяпер працуе Віктар Ганчарэнка. З ім мы добра знаёмыя па працы ў БАТЭ. Я добра ўсё абдумаў перад тым, як прыняць рашэнне. Мяне прывабіла тое, што я буду працаваць з асноўнай камандай, хоць і ў “Рубіне” мяне цанілі”, — сказаў Верчылі.