Яшчэ адна пліта ўпала на чалавека — ізноў на Магілёўшчыне

Яшчэ адна пліта ўпала на чалавека — ізноў на Магілёўшчыне

Другое надзвычайнае здарэнне з бетоннай плітой адбылося цягам сутак у Магілёўскай вобласці. У вёсцы Высокае Клімавіцкага раёна жалезабетонны блок заціснуў 42-гадовага мужчыну. 

Усё адбылося, калі ён самавольна разбіраў "на цэглу" канструкцыі ў недабудаваным доме. Выратавальнікі змаглі выцягнуць яго з-пад пліты толькі пры дапамозе спецпрылады.

Яшчэ адна пліта ўпала на чалавека — ізноў на Магілёўшчыне

З дыягназам "пералом нагі" неасцярожны аматар дармавых будматэрыялаў шпіталізаваны.