Яшчэ адна аварыя ў Віцебскай вобласці, загінулі два чалавекі
На месцы аўтааварыі / t.me/pressmvd/
Яшчэ адна аварыя здарылася ў сераду ў Віцебскай вобласці, загінулі два чалавекі. Каля 20:30 у Аршанскім раёне на 573 кіламетры аўтадарогі М-1 "Брэст — Мінск — мяжа РФ" BMW раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе трапіў пад грузавік. Мяркуецца, што 27-гадовы вадзіцель легкавіка не справіўся з кіраваннем. Загінулі ён і яго 29-гадовы пасажыр.
За тры гадзіны да гэтага на 603-м кіламетры той жа аўтадарогі Mercedes-Benz Sprinter наехаў на грузавік DAF. 46-гадовы кіроўца мікрааўтобуса загінуў.