У аварыі ў Віцебскай вобласці загінуў кіроўца мікрааўтобуса
На месцы трагічнага здарэння / t.me/vitebsk_gai/
У аварыі ў Віцебскай вобласці загінуў 46-гадовы кіроўца мікрааўтобуса. Mercedes-Benz Sprinter наехаў на грузавік DAF з паўпрычэпам, які стаяў наперадзе. У мужчыны былі цяжкія траўмы і ён памёр на месцы здарэння.
Як паведамляюць даішнікі, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду каля 17:25 на 603-м кіламетры аўтадарогі М-1 "Брэст — Мінск — мяжа РФ". Мікрааўтобус ехаў з боку Оршы.