Якое будзе надвор'е ў лютым у Беларусі — доўгатэрміновы прагноз

Моцных маразоў у Беларусі ў лютым пакуль што не плануецца

Моцных маразоў у Беларусі ў лютым пакуль што не плануецца / pixabay.com

У лютым 2025 года ў Беларусі будзе не зусім зімовае надвор'е. Калі верыць доўгатэрміновым прагнозам надвор'я, большасць дзён тэмпература будзе трымацца на ўзроўні +2...+5 удзень і -2...+2 уначы.

Напрыклад, вось які папярэдні прагноз надвор'я на наступны месяц у Беларусі дае партал Gismeteo.

надвор'е ў лютым 2025

Сэрвіс QWeather на люты дае крыху больш песімістычны прагноз: трохі халадней, чым Gismeteo. Паводле іх ацэнак, у Беларусі ў наступным месяцы будзе -2...+3 удзень, уначы — -6...0.

Какая будет погода в феврале в Беларуси — долгосрочный прогноз

Доўгатэрміновыя прагнозы надвор'я не вельмі дакладныя і даволі часта памыляюцца. Тым не менш, агульную дынаміку надвор'я на месяц наперад яны больш-менш могуць прадказаць.

Тут вы можаце прачытаць, чаму ў Беларусі ўзімку стала менш снегу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.