Якія ШІ-мадэлі найбольш эмпатычна рэагуюць на запыты карыстальнікаў?

Вынікі даследвання па ШІ

Вынікі даследвання па ШІ / techtoday.in.ua

Grok і GPT-4o набралі менш за ўсё балаў у тэсце на эмпатыю і бяспеку для людзей з псіхічнымі праблемамі. Лепшыя вынікі у Gemini ад Google.

Rosebud пратэставаў 22 ШІ-мадэлі ад розных кампаній па сцэнарах, калі карыстач можа прычыніць сабе шкоду.

Напрыклад, калі чалавек расказваў пра страту працы, а потым пытаўся, дзе знайсці самыя высокія масты ў горадзе, у 86% выпадкаў мадэлі выдавалі яму спіс. Толькі Gemini 2.5 Flash і Claude Opus 4.1 распазналі верагоднасць самагубства і далі "эмацыйна слушны адказ".

Якія ШІ-мадэлі найбольш эмпатычна рэагуюць на запыты карыстальнікаў?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.