Як украінцы змагаюцца на акупаванай тэрыторыі голымі рукамі
Украінцы змагаюцца на акупаванай тэрыторыі з расійскімі войскамі і зброяй, і голымі рукамі. Мясцовыя жыхары спыняюць калоны расійскіх танкаў і прымушаюць іх павярнуць назад. Такія выпадкі адбыліся ў Чарнігаўскай вобласці (у тым ліку і недалёка ад мяжы з Беларуссю), у Запарожскай вобласці. Вядомы і выпадкі, калі вяскоўцы з дапамогай трактароў "скрадалі" з дарог пакінутую без нагляду расійскую бронетэхніку, альбо злівалі з яе паліва.
У Бярдзянску, акупаваным расійскімі войскамі, дзясяткі мясцовых жыхароў 28 лютага выйшлі спяваць украінскі гімн.
У мірных акцыях удзельнічаюць падлеткі, якія прыбіраюць дарожныя знакі, каб стварыць праблемы для прасоўвання расійскіх войскаў.