Як сталічная міліцыя і ЖКГ будуць змагацца з “шумлівымі суседзямі”?

Як сталічная міліцыя і ЖКГ будуць змагацца з “шумлівымі суседзямі”?

Мінская міліцыя і жыллёва-камунальныя службы распрацавалі агульныя падыходы ў працы са скаргамі на шумлівых суседзяў. Гэта тычыцца збору доказаў і пошуку вінаватых. Як піша TUT.by, яшчэ летась сталічная пракуратура звярнула ўвагу на гэтую праблему. Большасць злачынстваў, звязаных з гвалтам і забойствамі, здзяйсняюцца дома падчас п’яных сварак.

Тады і быў распрацаваны механізм узаемадзеяння службаў. Калі ў 2016 годзе за парушэнне правілаў карыстання жыллём асудзілі 659 чалавек, то ў 2017 — амаль удвая болей, 1035 чалавек.

Нягледзячы на гэта, у работнікаў ЖКГ і адміністрацый горада часта не хапае ведаў і досведу на разгляд скаргаў. Гэта цягне за сабой спыненне справаў, у тым ліку праз недаказанасць віны або заканчэння тэрмінаў.

Асноўная частка правапарушэнняў здзяйсняецца ўвечары або ўначы, у выходныя або святочныя дні, калі мясцовыя ўлады і ЖКГ не працуюць. Таму людзі звяртаюцца ў міліцыю.

Цяпер, калі міліцыя прыязджае на выклік, яна абавязаная вызначыць вінаватых, пацярпелых і сведкаў, высветліць усе падрабязнасці ініцыдэнту. Затым сабраныя матэрыялы перадаюцца ў адміністрацыі раёнаў, адкуль яны паступаюць у арганізацыі ЖКГ.

Пра кожны такі рух матэрыялаў неабходна паведамляць пракурору раёна, які, са свайго боку, будзе ажыццяўляць нагляда за датрыманнем законнасці пры вядзенні адміністратыўнага працэса, праводзіць праверкі.

На сёння шумлівых суседзяў могуць прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці паводле ч. 1 арт. 21.16 КаАП. Пакаранне — штраф у памеры да 30 базавых велічынь (735 рублёў).