Як сістэмна ратаваць беларускую культуру ў эміграцыі — стрым з Ірэнай Кацяловіч
Ірэна Кацяловіч / Архіў Ірэны Кацяловіч
У пачатку жніўня на канферэнцыі “Новая Беларусь” істотна аднавіўся склад Аб’яднанага пераходнага кабінета. Асабліва гэта стала бачна па гуманітарным напрамку — прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі атрымаў ажно двух намеснікаў: па пытаннях адукацыі і культуры. Апошні напрамак узначаліла журналістка, кінакрытыкіня і культурная мэнеджарка Ірэна Кацяловіч.
Менавіта з ёй мы і абмяркуем стратэгію дэмсілаў па падтрымцы беларускай культуры на бліжэйшую будучыню. З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія аўтары ў эміграцыі і на радзіме? Як ім можна дапамагчы ва ўмовах рэпрэсій? Дзе шукаць сілы і грошы на працу?