Як прапагандысты накінуліся на Алімпіяду ў Парыжы. Квіз
Кампанія супраць Алімпіяды выходзіць далёка за межы звыклай аўдыторыі / euroradio.fm
Беларусь і Расію не дапусцілі да Алімпіяды праз развязванне поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. У Мінску і Маскве робяць выгляд, што ім збольшага ўсё адной. А паралельна прапагандысты паліваюць парыжскую Алімпіяду ўсімі гатункамі бруду.
Трэніруем крытычнае мысленне і ўстойлівасць да прапаганды і разам разбіраем некалькі гучных маніпуляцый і фэйкаў пра Алімпійскія гульні ў квізе Еўрарадыё!