Як Пераходны кабінет дапамагае палітвязням? Пераказваем тры кірункі працы
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Па тэме вызвалення палітвязняў Аб’яднаны пераходны кабінет мае тры кірункі працы. Што за яны, у эфіры Еўрарадыё распавёў Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.
Першы кірунак: “Гуманітарны — гэта дамагчыся вызвалення тых, хто знаходзіцца ў кепскім стане. Таксама дамагчыся наведвання турмаў міжнароднымі арганізацыямі. І дамагчыся, напрыклад, доступу святароў. То бок, тое, што нейкім чынам паляпшае ўмовы палітвязняў у турмах. І таму мы пастаянна працуем з міжнароднымі арганізацыямі, якія такія рэчы падымаюць. Нават доступ да магчымасці карэспандэнцыі ці сустрэч — гэта таксама патрабаванне, якое мы ўвесь час выстаўляем”.
Другі кірунак: “Палітычнае вызваленне. І тут трэба праводзіць канкрэтныя кампаніі: расказваць гісторыі людзей. Уводзіць санкцыі, каб вызвалялі людзей. І вы гэта можаце бачыць: у рэзалюцыях ЗША і ЕС заўсёды згадваюцца палітвязні як умова, чаму гэтыя санкцыі былі ўведзеныя”.
Трэці кірунак: “Ангажаванне іншых актараў у кампаніі па вызваленні палітвязняў. Гэта робіцца праз такія праекты як “Палітзэк”, напрыклад. Мы заклікаем парламенты розных краінаў браць шэфства над палітвязнямі. І больш за 350 чалавек гэтым займаюцца. І гэта дапамагае падтрымліваць тэму палітвязняў на сусветным парадку дня, і гэта таксама дапамагае маральна сем’ям, якія на месцы знаходзяцца.
Ёсць яшчэ, вядома, праблема матэрыяльнай дапамогі. Адна справа, калі напрыканцы 2020-га і напачатку 2021-га было пад 300 палітвязняў і ў праваабаронцаў была магчымасць іх падтрымліваць. А зараз іх стала пад 1350 толькі фармальна, а реальна — тысячы. І цяпер гэтай дапамогі проста недастаткова. Няма такіх сродкау́. Таму трэба ездзіць, лабіраваць, прасіць палітыкаў, каб выдзялялі грошы на дапамогу. Таму што патрэбы вельмі вялікія, дапамогі вельмі мала”.