Як беларусам хацелі даць чыстую ваду, а Лукашэнка ўсё сапсаваў

Еўрапейскі праект, які так і не рэалізаваўся

Еўрапейскі праект, які так і не рэалізаваўся

Да 2020 года ЕС і міжнародныя еўрапейскія арганізацыі рэгулярна фінансавалі самыя розныя праекты ў Беларусі — ад інфраструктуры да адукацыі.

З-за рэпрэсій Лукашэнкі 2020 года і агрэсіі супраць Украіны ў 2022-ым большасць гэтых праграм замарозілі або адмянілі — Беларусь пазбавілася і грошай, і еўрапейскай мадэрнізацыі.

Адным з такіх праектаў стала фінансаванне Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) мадэрнізацыі сямі каналізацыйна-ачышчальных збудаванняў у Клецку, Любані, Фаніпалі, Баранавічах, Бярозе, Жлобіне і Шклове.

Еўрарадыё распавядае, як заходнія краіны спрабавалі ўкладаць грошы ў беларускую водную інфраструктуру.

Пачатак

ЕБРР упершыню распавёў аб выдзяленні сродкаў беларускім водаканалам у лістападзе 2019 года.

І калі цяпер гэта гучыць, як нешта неверагоднае — тады было нормай.

ЕБРР пісаў, што больш за 300 000 жыхароў Беларусі атрымаюць палепшаны доступ да паслуг водаадвядзення.

Как белорусам хотели дать чистую воду, а Лукашенко всё испортил
Ачышчальныя збудаванні хацелі мадэрнізаваць у 7 гарадах Беларусі / Bereza.by
Как белорусам хотели дать чистую воду, а Лукашенко всё испортил
ЕБРР прыпыніў любыя інвестыцыі ў Беларусь у 2022 годзе
Как белорусам хотели дать чистую воду, а Лукашенко всё испортил
Праз дзеянні Лукашэнкі ачышчальныя збудаванні так і не былі мадэрнізаваныя

— Планавалася мадэрнізаваць. Але так як грошай няма, мадэрнізацыя не адбылася. Гэта значыць, на дадзеным этапе ачышчальныя працуюць у тым жа рэжыме, як і былі. Ніякай новай тэхналогіі, новага абсталявання не ўстаноўлена. З 84-га года як была рэканструкцыя, так і ўсё.

— Гэта праз санкцыі ўсё скасавалі?

— Ну, адмянілі лістом, тады вылучаныя былі грошы, а потым кавід, і ўсё вось гэта спынілася. Санкцыі ўвялі, і мы спынілі менавіта мадэрнізацыю тэхналагічнага працэсу, які ў нас планавалася зрабіць. З 18-га ці там з 19-га года планавалася.

Суразмоўца таксама адзначыла, што новая тэхналогія ачысткі ёсць у лічаных гарадах Беларусі.

Яна магла быць, яшчэ як мінімум у 7 гарадах, але праз дзеянні Лукашэнкі, беларусы гэтага пазбавіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.