Расія ці ЕС? Каго беларусы бачаць сваім саюзнікам пасля пачатку вайны

Еўрасаюз ці РФ?

Еўрасаюз ці РФ? / brestcity.com

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны толькі 15-20% беларусаў прытрымліваюцца праеўрапейскіх поглядаў. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказвае сацыёлаг і прафесар Андрэй Вардамацкі, разважаючы пра геапалітычны выбар беларусаў.

У той жа час 66% грамадзян нашай краіны прытрымліваюцца прарасійскіх арыенціраў.

Са салоў Вардамацкага, на такую ​​статыстыку ўплывае расійская і беларуская прапаганда ў медыя.

Сёння сітуацыя такая: межы Беларусі і Расіі адкрыты, ведаючы рускую мову, беларусы могуць лёгка атрымаць у Расіі працу і зарабляць больш, чым на Радзіме. Да таго ж расіяне любяць паўтараць, што беларусы ім браты, якім заўсёды рады, нагадвае прафесар сацыялогіі.

Што тычыцца Еўрасаюза, то нават усведамляючы плюсы той жа адукацыі і працы ў ЕС, беларусы разумеюць, што там іх ніхто сёння не чакае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.