Вызначыліся пары футбольнага чэмпіянату Беларусі
У Доме футбола 11 лютага адбылося лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх камандаў.
У першым туры паміж сабой згуляюць наступныя пары: Нафтан (Наваполацк) — Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна), Днепр (Магілёў) — Дынама (Мінск), Нёман (Гродна) — Слуцк, Шахцёр (Салігорск) — БАТЭ (Барысаў ), Мінск — Дынама (Брэст), Гомель — Белшына (Бабруйск). Матчы намечаныя на 29 і 30 сакавіка, піша "Прессбол".
Перад пачаткам асноўнага дзеяння першы намеснік старшыні федэрацыі Сяргей Сафар'ян паведаміў, што сталічныя клубы 7, 8 і 9-я туры чэмпіянату Беларусі будуць гуляць у гасцях. Гэта звязана з занятасцю міліцыянтаў на матчах хакейнага чэмпіянату свету.
Фота — mgorka.by