Выраслі цэны за прыём экзаменаў на правы кіроўцы: за практыку — у 10 разоў

Новыя цэны на паслугі ДАІ пачалі дзейнічаць у Беларусі з 8 студзеня. Як адзначае партал tut.by, яны сталі сюрпрызам для курсантаў, паколькі ніхто пра змену коштаў на паслугі не папярэджваў.

З сённяшняга дня здача тэарэтычнага экзамену будзе каштаваць 54 тысячы рублёў (цэны выраслі ў 6 разоў), практычнага — 180 тысяч (цэны выраслі ў 10 разоў). Кошт камп'ютарных паслуг і афармлення заявы на падачу дакументаў, а таксама самога пасведчання кіроўцы засталіся ранейшымі. Новыя цэны можна паглядзець на сайце ДАІ.

Фота: Мінск-навіны