Выкладчыка Сяргея Сялецкага, абвінавачанага ў харасменце, звольнілі з ЕГУ
Сяргей Сялецкі / instagram.com
Выкладчыка Сяргея Сялецкага, абвінавачанага ў харасменце, звольнілі з ЕГУ. Рашэнне прыняў рэктар Кшыштаф Рыбіньскі пасля таго, як пазнаёміўся з матэрыяламі расследавання і выслухаў абвінавачанага, піша kyky.org.
Скандал выбухнуў у пачатку восені, калі некалькі студэнтак (у тым ліку і былых) абвінавацілі вядомага мастака ў харасменце — нібыта ён дазваляў некарэктныя і антыфемінісцкія выказванні на занятках і заляцаўся да студэнтак. Сялецкага адхілілі ад працы, у Вільні адмянілі яго выставу. Кіраўніцтва ЕГУ праводзіла праверку некалькі месяцаў. Узнікла нават падазрэнне, што скандал спрабуюць замяць. "Справядлівага прысуду" нядаўна патрабавала беларуская фемінісцкая супольнасць.