Выканаўца з Нідэрландаў дыскваліфікаваны ў дзень фіналу "Еўрабачання"
Joost Klein / Reuters
Выканаўца з Нідэрландаў Joost Klein дыскваліфікаваны ў дзень фіналу. Гэта першы такі выпадак за ўсе гады існавання конкурсу.
Прычынай дыскваліфікацыі, на думку EBU, стаў канфлікт паміж артыстам і кімсьці з прадзюсарскай каманды Еўрабачання. Спачатку паведамлялася аб фізічным супрацьстаянні, аднак галандскі бок сцвярджае, што ўсё абмежавалася слоўнымі пагрозамі, пасля чаго на спевака заявілі ў паліцыю.
Joost Klein уваходзіў у топ-10 выканаўцаў па версіі букмекераў.