Выдатны дзіцячы хірург Міхаіл Елавы застаўся без працы
З Магілёўскай абласной бальніцы пасля 47 гадоў працы ў неадкладнай хірургіі звольнены дзіцячы хірург Міхаіл Елавы. Яму не працягнулі кантракт.
На сайце бальніцы адзначаецца, што дзякуючы працы Елавога, у Магілёўскай вобласці ўдасканалена хірургічная дапамога дзецям, павялічаны дыяпазон аператыўных умяшальніцтваў у дзяцей з прыроджанымі парокамі развіцця.
Елавы таксама спрычыніўся да таго, што ў вобласці з’явіліся сучасныя методыкі лячэння гнойна-сэптычных захворванняў і лапараскапічныя аперацыі.
У сацсетках Елавы разьмясьціў фота свайго апошняга дзяжурства і іншыя "развітальныя" фотаздымкі.
Увосень 2020 году ягоную жонку Натальлю затрымалі за ўдзел у "Маршы пенсіянераў".