Выбары мэра Нью-Ёрка ўпершыню выйграў мусульманін з Афрыкі

Захран Мамдані

Захран Мамдані / Reuters

Большасць галасоў на выбарах мэра Нью-Ёрка атрымаў 34-гадовы ўраджэнец Уганды мусульманін Захран Мамдані.

Мамдані называе сябе дэмакратычным сацыялістам. На пасадзе мэра ён абяцае знішчыць карупцыю, а таксама даць адпор Трампу і яго паслядоўнікам.

Палітык выступае за павышэнне падаткаў для багатых і амаль двайное павелічэнне мінімальнага заробку — з 16,50 долара за гадзіну да 30 долараў. Таксама ён падтрымлівае бясплатны доступ да дашкольнай адукацыі і прапануе ўвесці ў Нью-Ёрку бясплатны праезд на аўтобусах.

Мамдані выступаў супраць указа Трампа, што пагражаў пазбавіць федэральнага фінансавання медустановы, якія дапамагаюць трансгендарным падлеткам прайсці працэс гендарнага пераходу.

Ён асуджае дзеянні Ізраіля падчас вайны ў Газе і называе іх генацыдам. Пры гэтым ён заяўляў, што асуджае антысемітызм і прызнае права Ізраіля на існаванне як дзяржавы з роўнымі правамі для ўсіх грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.