Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву
Мікалай Брэдзелеў / sb.by
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд прэс-сакратару кампаніі A1 Мікалаю Брэдзелеву, пішуць праваабаронцы.
20 студзеня ў Мінгарсудзе ў закрытым рэжыме разгледзелі апеляцыйную скаргу 35-гадовага палітвязня. Суддзя Андрэй Кавальчук пагадзіўся з прысудам ніжэйшай інстанцыі.
Хутка Брэдзелева этапуюць у калонію.
Як распавядала Еўрарадыё, Брэдзелева затрымалі ў снежні 2021 года. Спярша кампанія А1 на сваім сайце апублікавала заяву ў падтрымку прэс-сакратара і паабяцала абараняць яго ўсімі даступнымі солдкамі. Аднак неўзабаве гэтая публікацыя знікла з сайта.
Брэдзелева асудзілі на 4 гады калоніі, прызнаўшы вінаватым у фінансаванні "дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2 КК). Суд быў закрытым і цягнуўся два месяцы.