Вярхоўны суд разгледзеў касацыю па справе фінансавай сеткі МММ-2011
Да некаторых асуджаных удзельнікаў фінансавай сеткі была ўжытая амністыя.
Вярхоўны суд Беларусі 18 жніўня разгледзеў касацыю па справе арганізатараў і ўдзельнікаў фінансавай сеткі МММ-2011.
Нагадаем, у красавіку 2015 года Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па справе арганізатараў і ўдзельнікаў фінансавай сеткі. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у складзе арганізаванай групы, спалучанай з атрыманнем прыбытку ў буйным і асабліва буйным памеры, былі асуджаныя 14 чалавек. 13 з іх суд прызначыў пазбаўленне волі на тэрміны ад 2 да 5,5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
З касацыйнымі скаргамі звярнуліся як асуджаныя, так і дзяржаўны абвінаваўца.
Па выніках касацыйнага разгляду Вярхоўны суд часткова змяніў прысуд. Так, 13 абвінавачаным, асуджаным на пазбаўленне волі, суд прызначыў дадатковае пакаранне: яны пазбаўленыя права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу 5 гадоў.
Аднаго з абвінавачаных, асуджаных на два гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паводле закону аб амністыі вызвалілі ад асноўнага пакарання. Яшчэ двум абвінавачаным скарацілі пакаранне на год у адпаведнасці з законам аб амністыі. У астатнім прысуд Мінскага гарадскога суда пакінуты без змены.
За 5 месяцаў у піраміду МММ уступіла каля тысячы беларусаў?
Еўрарадыё выкрыла, што МММ працягвае дзейнасць у Беларусі