Вярхоўны суд не знайшоў антыканкурэнтных дзеянняў Дэпартамента аховы МУС

Вярхоўны суд не знайшоў антыканкурэнтных дзеянняў Дэпартамента аховы МУС

Вярхоўны суд на мінулым тыдні адмовіў кампаніі "Новатэх Сістэмы Бяспекі", якая хацела прызнаць незаконным рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Раней МАРГ не палічіў антыканкурэнтнымі дзеянні Дэпартамента аховы МУС пры закупцы прыёмна-кантрольных ахоўных сродкаў, піша tut.by.

У кампаніі "Новатэх Сістэмы Бяспекі" лічаць, што суд разгледзеў пытанне фармальна, імкнучыся абараніць дзяржаўныя структуры — МАРГ і Дэпартамент аховы. "МАРГ прыцягнуў да ўдзелу на сваім баку Дэпартамент аховы, аргументуючы гэта тым, што прадстаўнік ДА будзе даваць тлумачэнні па тэхнічных пытаннях. Пры гэтым не зразумела, чаму прадстаўнік МАРГ не мог самастойна растлумачыць тэхнічныя пытанні зыходзячы з таго, як іх зразумелі ў МАРГ на падставе пададзеных ДА доказаў. Бо на іх падставе камісіяй МАРГ нібы і прымалася аспрэчванае рашэнне. Разам з тым, суд адмовіў у прыцягненні нашага тэхнічнага спецыяліста, які зрабіў пісьмовыя заключэнні, якія пацвярджаюць нашы довады", — тлумачаць у кампаніі.

У Беларусі паслугі па ахове маёмасці насельніцтва і юрыдычных асоб аказвае Дэпартамент аховы МУС. Гэты ж дзяржаўны орган прымае рашэнне пра магчымасці эксплуатацыі ахоўнага абсталявання. Кампанія "Новатэх Сістэмы Бяспекі" ўжо амаль два гады папракае Дэпартамент аховы МУС у залішняй прыхільнасці да прыбораў кампаніі "Аларм".

У МАРГ кажуць пра гістарычную мінуўшчыну кампаніі "Аларм". У "Новатэх Сістэмы Бяспекі" настойваюць на дэталёвым разглядзе мінулага кампаніі-канкурэнта.