Вядома пра 6 затрыманых на "Белтрансгазе" ў Слоніме
Сілавікі правяралі мабільныя тэлефоны (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Праваабаронцам вядома пра 6 затрыманых на "Белтрансгазе" ў Слоніме. Гэта — Сяргей Таўрэль, Ірына Фянько, Іна Лявончык, Аляксандр Агеенкаў, Мікіта Юрчак і Валерый Зазуля. 4 снежня над імі прайшлі суды. Іх вынікі яшчэ невядомыя. Слонімцаў абвінавачвалі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Затрыманні на "Белтрансгазе" прайшлі 1 снежня. Аднак падрабязнасці былі невядомыя.