ВМС Украіны: памежнікі і марскія пехацінцы з вострава Змяіны — жывыя

ВМС Украіны: памежнікі і марскія пехацінцы з вострава Змяіны — жывыя

Памежнікі і марскія пехацінцы, якія абаранялі востраў Змяіны, жывыя і знаходзяцца ў палоне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Ваенна-марскіх сіл Украіны. 

Абаронцаў вострава ўзялі ў палон, калі ў іх скончыўся боекамплект. Перад гэтым марскія пехацінцы, як паведамляецца, двойчы адбілі расійскія напады на востраў. 

"У сваю чаргу, акупанты "забыліся" паведаміць аб тым, што яны цалкам панішчылі інфраструктуру выспы: маяк, вышкі, антэны і да таго падобнае. Адпаведна сувязь са Змяіным была перапыненая. Шматразовыя спробы звязацца з асабістым складам і даведацца пра яго лёс былі марнымі. А пастаянныя абстрэлы з боку баявых караблёў і авіяцыі РФ не дазволілі даставіць падмогу марскім пехацінцам", — гаворыцца ў паведамленні.

Абаронцы вострава Змяіны сталі легендай, калі на прапанову здацца адказалі сцісла і нецэнзурна: "Рускі ваенны карабель, ідзі нах...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.