“Візітоўка Яраша”: ці пакладуць яе на стол Лукашэнку і калі — эфір з Бярэзам
Барыслаў Бярэза / фота з архіва
Заход расійскіх добраахвотнікаў з “вызваленчым рэйдам” на тэрыторыю Расіі спарадзіў дыскусіі на тэму, ці варта чакаць такіх нечаканасцяў і лукашэнкаўскаму рэжыму. Бо прад’явіць яму ёсць што не толькі беларусам, але не ў меншай (калі ў чымсьці не большай) ступені народу Украіны. А тут яшчэ і Зяленскі выказаўся наконт адрознасці беларусаў і лукашыстаў…
Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і ці дапамогуць ім у гэтым пабрацімы-украінцы? Ці сапраўды кіраўніцтва Украіны памяняла сваё стаўленне да дэмакратычных сіл Беларусі і разумее розніцу паміж беларусамі і лукашыстамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза.