Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе
Віза, фота ілюстрацыйнае / travellive.by
У пятніцу, 14 лістапада, візавы цэнтр Італіі ў Мінску аднавіў запіс у жывую чаргу пры падачы на шэнгенскую візу. Да пачатку мінулага года жадаючыя атрымаць візу маглі запісацца ў "сшытак" афлайн. Цяпер стаць у чаргу на італьянскую візу можна онлайн, піша "Онлайнер".
Працэдуру запісу ў чаргу ўвялі больш за 2 гады таму, каб перашкодзіць пасярэднікам разбіраць свабодныя слоты і перапрадаваць іх жадаючым атрымаць візу. Так як жадаючых атрымаць візу было шмат, часам запіс спынялі.
Калі яго аднаўлялі, людзі з'язджаліся да візавага цэнтра каля 4 гадзін раніцы, каб заняць чаргу. Цяпер атрымліваць нумар у чарзе можна дыстанцыйна. Заяўку трэба пакінуць онлайн, а калі яе пацвердзяць, да прызначанага часу трэба будзе пад'ехаць у візавы цэнтр з дакументамі і верыфікаваць дадзеныя. Тады вам выдадуць нумар у лісце чакання.
Атрымаць нумар у чарзе могуць толькі тыя, у каго прама цяпер няма доўгатэрміновай шэнгенскай візы тэрмінам больш чым на 3 месяцы.
Калі вы хочаце паспрабаваць шчасця з італьянскім шэнгенам, стварыце і запоўніце асабісты кабінет на сайце it.tlscontact.com/by. адпраўце ліст на адрас [email protected]. у запыце пазначце прозвішча і імя лацінскімі літарамі, дату нараджэння, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты, нумар групы / M-нумар (знойдзеце яго ў асабістым кабінеце). І назапасьцеся цярпеннем.