Візавы цэнтар Італіі абвясціў пра запіс людзей у жывую чаргу

Італія, ілюстрацыйнае фота

Італія, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Італьянскі візавы цэнтар TLScontact у Мінску з 14 лістапада пачне запіс людзей, якія падаюць дакументы на шэнгенскую візу, у парадку жывой чаргі. Запісацца ў яе могуць грамадзяне з усёй Беларусі.

На сайце аператара абяцаюць даць падрабязныя інструкцыі па новай працэдуры: "Звярніце ўвагу, што запіс будзе праходзіць згодна з новай працэдурай, якая будзе падрабязна апісаная на сайце TLScontact бліжэйшымі днямі".

Пры рэгістрацыі ў жывой чарзе анлайн-пацвярджэнне не будзе даступным.

Пэўны час у візавым цэнтры не дзейнічалі правілы жывой чаргі.

італія — адна з самых папулярных краін у беларусаў. Летась яна заняла другое месца пасля Германіі па колькасці шэнгенскіх візаў, выдадзеных нашым суайчыннікам. Больш за тое, калі амаль усе ключавыя для беларусаў дзяржавы скарацілі колькасць выдадзеных візаў, Італія павялічыла выдачу больш як на 10%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.