Беларусы змогуць наўпрост паляцець у Тайланд

Таіланд
Беларускі авіяперавозчык "Белавія" будзе выконваць рэйсы ў Тайланд. Першыя турысты паляцяць з Мінска на тайскія курорты ў пачатку студзеня наступнага года.
З 8 студзеня можна будзе лётаць з Мінска ў Патаю — самалёт прызямліцца ў аэрапорце Утапао. Адтуль за некалькі гадзін можна дабрацца да Бангкока. А з 11 студзеня стартуюць рэйсы на беласнежныя пляжы Пхукета.
Рэйсы будуць выконвацца кожныя 10–11 дзён. Час у дарозе — каля дзесяці гадзін.
Праўда, проста набыць білет нельга — яны прадаюцца толькі ў складзе турапакета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.