Віктар Юшчанка — расіянам і Пуціну: вы чума, вы каты, ідзіце нах...

Віктар Юшчанка — расіянам і Пуціну: вы чума, вы каты, ідзіце нах...

Экс-прэзілэнт Украіны Віктар Юшчанка выступіў у сацсетках з эмацыйным зваротам да расіян і Уладзіміра Пуціна персанальна. Свой зварот ён адрасаваў "тым, хто развязаў расійскую вайну супраць Украіны, і оркам, якія яе вядуць".

"Сёння Украіна ў агні і палае з усходу да захаду, з поўдня да поўначы. Гінуць нашы дзеткі, жанчыны, мужчыны і самыя годныя салдаты і салдаткі свету.

Наш вораг — маскоўская хунта, рускі фашысцкі рэжым, т. зв. "рускі свет", які пайшоў 7 дзён таму акупацыйнай вайной на мірную маю нацыю і дзяржаву Украіна", — піша трэці прэзідэнт Украіны.

Ён падкрэслівае, што ўкраінцы ніколі не даруюць акупантам і праклянуць іх. Юшчанка дадае, што бачыць чужынскіх салдатаў не хочуць ні ў адным украінскім доме: "Вы не "вызваліцелі" — вы чума, вы — каты, якія прыносяць пакуты на святую ўкраінскую зямлю, вы пастаўляеце смерць маёй любай украінскай нацыі і дзяржаве". 

Ён згадвае савецкую песню "Хотят ли русские войны?" і адказвае адназначна — хочуць. 

"Хотят" і вядуць гэтыя вайны ў Прыднястроўе, Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, у Крыме, Данбасе... А нядаўна і ў Нагорным Карабаху. Названая геаграфія сучасных рускіх войнаў адносіцца не да наваколля Еўропы, а да непасрэдна еўрапейскіх краін", — піша Юшчанка.

Ён заклікае расіян задумацца і прыслухацца да свайго сумлення і абавязку.

Заканчваецца зварот эмацыйнай адрасацыяй да Уладзімира Пуціна: 

"Адрасату жадаю пакончыць са сваім маніякальным вар'яцтвам спосабам, які яму самы даступны! 

Ідзі на х*й!

Слава Украіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.