Відэаролік пра палітычныя затрыманні ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім

Відэаролік пра палітычныя затрыманні ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім

Рэспубліканскі спіc экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся відэаролікам пра палітычныя затрыманні ў Беларусі. 

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра відэафайл "ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗАТРЫМАННІ Ў БЕЛАРУСІ — "No pasaran — СТОП, таракан!" — БЕЛАРУСЫ за перамены". Гэты ролік размешчаны на YouTube на канале "Шалёны крытык". Як бачна з назвы, відэа знятае адным з прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага, які запусціў лозунг "Стоп таракан!".

Рашэнне аб прызнанні роліка экстрэмісцкім прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля 13 ліпеня. Яно набыло законную моц 29 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.