Відэа з перамоваў Лукашэнкі cа спадчынным прынцам Абу-Дабі

Відэа з перамоваў Лукашэнкі cа спадчынным прынцам Абу-Дабі

Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з рабочым візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, сустрэўся са спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Як паведамляе БЕЛТА, на працягу 2 гадзін абмяркоўваліся рэалізацыя двухбаковых дамоўленасцяў паміж Беларуссю і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, а таксама перспектыўныя праекты на дзясяткі мільёнаў долараў. Было адзначана павелічэнне беларускага экспарту.