Відэа, як у Італіі мост абрынуўся на аўтамабіль

Відэа, як у Італіі мост абрынуўся на аўтамабіль

На поўначы Італіі раптоўна абрынуўся мост над аўтастрадай Мілан — Лека. Адзін чалавек загінуў, каля дзясятка паранена (сярод іх ёсць дзеці). З'явілася відэа гэтага здарэння, якое адбылося яшчэ ў пятніцу.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 30 кастрычніка ў цэнтральнай Італіі былі зафіксаваныя чарговыя магутныя падземныя штуршкі. На шчасце, ахвяраў няма. Землятрус у гэтым рэгіёне быў самы магутны за апошнія 36 гадоў.