Відэа робата, які страляе па людзях і ўцякае з сабакам-робатам, выявілася фэйкам

Відэа робата, які страляе па людзях і ўцякае з сабакам-робатам, выявілася фэйкам

Вялікую цікаўнасць на выходных выклікаў відэаролік з салдатам-робатам, якога людзі прымушаюць страляць у робата-сабаку. Развязка сюжэта нечаканая: робат-салдат страляе пад ногі людзям, хапае робата-сабаку і ўцякае разам з ім. Гэта відэа ад Corridor Digital.

Як піша сайт postapocalypticmedia.com, гэты відэаролік — проста пародыя.

Дарэчы, шмат хто з каментатараў адзначыў рэалістычнасць паказанага. Менавіта якасная праца стваральнікаў і прымусіла людзей паверыць у праўдзівасць сюжэту.

Corridor Digital — гэта каманда, якая працуе з візуальнымі эфектамі, робіць графіку для відэагульняў і вірусных фільмаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.