Васіль Уткін расказаў, як ставіцца да беларускага футбола
Па яго словах, гэтае стаўленне нязменнае.
Вядомы расійскі спартыўны каментатар Васіль Уткін заявіў, што вельмі шануе беларускі футбол і гэтае стаўленне не змяняецца, піша сайт tribuna.com.
"Маё стаўленне да беларускага футбола было і засталося поўным глыбокай пашаны. А мяняцца без якіх-небудзь прычын (апошнія месяцаў дзевяць там не адбылося нічога ўвогуле) маё стаўленне не можа", — зазначыў Уткін у сваёй канферэнцыі на Prosport.
Раней расійскі каментатар крытыкаваў гульню БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў і крытычна выказаўся пра тагачаснага галоўнага трэнера барысаўчан Віктара Ганчарэнку.
Уткін: Указкай, лапатай, лабатаміяй — выбіць з БАТЭ думкі пра выхад з групы
Фота: championat.com