Valve анансавала тры новыя прылады. Адна з іх заб’е PlayStation i Xbox?

Новыя прылады Steam Machine, Steam Controller і Steam Frame

Новыя прылады Steam Machine, Steam Controller і Steam Frame / Valve

Valve анансавала тры новыя прылады. Адну з іх каментатары ўжо называюць забойцам PlayStation i Xbox.

Steam Machine — новая версія міні-ПК, якая працуе на працэсары AMD Zen 4 (да 4,8 Ггц, TDP да 30 Вт) і відэачыпе AMD RDNA 3 28CU з 8 ГБ GDDR6. Прылада атрымала 16 ГБ АЗП і, па даных Valve, у шэсць разоў прадуктыўнейшая за Steam Deck.

Steam Controller — абноўлены кантролер, абсталяваны двума магнітнымі стыкамі (TMR) з ёмістнымі датчыкамі, чатырма вібраматорамі для тактыльнай аддачы і двума трэкпадамі. Заяўленая аўтаномнасць: да 35 гадзін без падзарадкі.

Steam Frame — аўтаномная VR-гарнітура абсталявана чыпам Qualcomm Snapdragon 8 Gen 3 і 16 ГБ аператыўнай памяці. У ёй устаноўлены два LCD-дысплея на 2160×2160 пікселяў і частатой абнаўлення ад 72 да 144 Гц.

Усе навінкі паступяць у продаж у пачатку 2026 года. Кошт Valve пакуль не раскрывае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.