Валерый Кавалеўскі паказаў, як будзе выглядаць пашпарт Новай Беларусі
Пашпарт Новай Беларусі / Еўрарадыё
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі паказаў, як будзе выглядаць пашпарт Новай Беларусі. Пагоня на вокладцы, лацінка, нацыянальныя сімвалы ў афармленні.
Так будзе выглядаць пашпарт Новай Беларусі / Еўрарадыё
Паводле слоў Кавалеўскага, альтэрнатыўны дакумент будзе пацвярджаць беларускае грамадзянства і з ім можна будзе падарожнічаць. Тым не менш, дазвол на ўезд ці пражыванне ў новай краіне трэба будзе ўсё роўна атрымліваць. З альтэрнатыўным пашпартам можна будзе адкрываць рахункі у банках, набываць і рэгістраваць тэлефонныя сім-карты.