Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік / BDK

Падчас выканання баявой задачы на ​​Купянскім напрамку загінуў 26-гадовы беларускі добраахвотнік Аляксей Аўдзей з пазыўным "Рыжы", паведамляе Беларускі добраахвотніцкі корпус.

Па інфармацыі актывісткі Ірыны Лукашэнкі, якая жыве ва Ўкраіне, Аляксей загінуў падчас штурму, піша "Медыязона". “Герой, шалёны Герой. Прайшоў дзясяткі баёў на розных накірунках фронту. Рваўся ў бой і ўмела абыходзіў небяспеку. Ці яна яго намагалася абыходзіць", — паведаміла Ірына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.