Ва Украіне паранены карэспандэнт нямецкай газеты Bild
Б'ёрн Штрыцэль / bild.de
Ва Украіне паранены карэспандэнт нямецкай газеты Bild Б'ёрн Штрыцэль. Ён трапіў пад абстрэл. Як піша выданне, здарэнне адбылося ў Дружкіўцы каля Краматорска, дзе здымачная група рыхтавала рэпартаж. Штрыцэль падчас абстрэлу знаходзіўся ў адным з будынкаў, вячэраў. Выбухам былі выбітыя дзверы. У лоб журналіста трапіў аскепак шкла. Раненне ацэньваецца, як не вельмі сур'ёзнае.
Расійскі абстрэл Дружкіўкі трапіў у эфір французскага тэлебачання.